Распачатыя крымінальныя справы супраць кіраўніцтва гасцініцы “Еўропа”
Першая ў Беларусі і пакуль адзіная пяцізоркавая гасцініца “Еўропа” трапіла ў карупцыйныя зводкі міліцыі.
У адносінах да былога намесніка гендырэктара гатэля і бухгалтара распачата крымінальная справа. Іх вінавацяць у тым, што з чэрвеня па жнівень мінулага года яны скралі амаль 21 мільён рублёў.
Таксама яны ўнеслі ілжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы, што прывяло да скажэння дадзеных бухгалтарскага ўліку на 400 мільёнаў рублёў, піша “Штодзённік”.