Распачаўся продаж білетаў на футбольны матч зборных Беларусі і Ўкраіны

У касах мінскага стадыёна "Дынама" з'явіліся білеты на матч адборачнага раўнда чэмпіянату свету па футболе-2010 Беларусь — Украіна, які пройдзе 9 верасня. Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", білеты каштуюць ад 15 да 50 тысяч рублёў, дзіцячы — 3 тысячы.

Нагадаем, бліжэйшы матч зборная Беларусі правядзе 5 верасня ў гасцях супраць харватаў.