Распіццё піва на вуліцах стане незаконным з Дня абаронцаў Айчыны
Закон, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за распіццё піва і слабаалкагольных напояў на вуліцах і ў грамадскіх месцах, у Беларусі ўступіць у сілу 23 лютага. Сёння гэты закон апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Беларусі, адзначае "Інтэрфакс". Нагадаем, што закон прадугледжвае штраф да 8 базавых велічыняў (сёння 280 тысяч рублёў) за распіццё слабаалкагольных напояў і піва на вуліцах і стадыёнах, у скверах, парках, у грамадскім транспарце ды іншых грамадскіх месцах, акрамя тых, якія прызначаныя для іх ужывання.
Акрамя таго, у адпаведнасці з новым законам, уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за перабыванне на працоўным месцы ў стане алкагольнага, наркатычнага, таксікалагічнага ап'янення. За гэта прадугледжаны штраф ад 1 да 10 базавых велічынь (ад 35 тыс.руб. да 350 тыс.руб.).