Расспажыўнагляд абмежаваў пастаўкі ў Расію сыра з Бярозы

Расспажыўнагляд часова абмежаваў пастаўкі малочнай прадукцыі Бярозаўскага сыраробнага камбіната. Падчас праверак у прадукцыі камбіната нібыта былі знойдзеныя антыбіётыкі. Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Бярозаўскага раёна кажуць, што выяўленне антыбіётыкаў у прадукцыі — факт непрыемны. Зараз на заводзе працуе адмысловая камісія.

"Перад адпраўкай малака на прадпрыемства вядзецца ўнутрыгаспадарчы кантроль, менавіта з гэтай мэтай закупленыя тэсты. Потым здзяйсняецца праверка на самім камбінаце, ў рэспубліканскіх лабараторыях Белдзяржветцэнтра. Пасля яшчэ і памежны кантроль", — пракаментавали на прадпрыемстве сітуацыю для "Белорусского партизана".

Разам з тым у Бярозе падкрэсліваюць, што пакуль няма дакументаў з  інспекцый Расспажыўнагляду, даволі складана казаць пра прычыны прыпынення паставак.