Разам з дзядзькам лідара КНДР пакаралі смерцю яшчэ сем чалавек
Усе яны былі забітыя разам з дзядзькам лідара КНДР Чан Сон Тхэкам сёлета 12 снежня.
Гэта два высокапастаўленыя партыйныя чыноўнікі, два чальцы ўрада, два вайскоўцы і адзін кіраўнік прадпрыемства, паведамляе ria.ru са спасылкай на паўднёвакарэйскую газету "Чунан ільбо".
Пакараныя займалі пасады не ніжэй за ўзровень намесніка міністра і кіраўніка дэпартамента.
Паводле некаторых звестак, растрэл адбыўся ў будынку камітэта нацыянальнай бяспекі КНДР у прысутнасці ключавых партыйных дзеячаў краіны.
Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) 13 снежня паведаміла, што Чан Сон Тхэк, які доўгі час узначальваў "рэгенцкую раду" пры маладым Кім Чэн Ыне і лічыўся "другім чалавекам" у дзяржаве, быў пакараны паводле прысуду суда за спробу зрынуць уладу.
Фота — raznesi.info