Рэкордныя канфіскацыі: Тоны наркотыкаў у Коста-Рыцы і Парагваі
Улады Коста-Рыкі канфіскавалі 850 кг какаіну і затрымалі дваіх грамадзян Калумбіі, якія маюць дачыненне да нелегальнага груза.
Партыя наркотыку была знойдзена ў хуткаснай лодцы, спыненай у Карыбскім моры каля ўзбярэжжа Коста-Рыкі. Пабачыўшы праваахоўнікаў, зламыснікі паспрабавалі патапіць лодку, але не паспелі, толькі прыцягнулі да сябе ўвагу. Дарэчы, за апошнія тры гады ў Коста-Рыцы канфіскавана 48 тон какаіну.
Рэкордную партыю наркотыкаў канфіскавалі і ў Парагваі. Там адначасова былі праведзеныя паліцэйскія аперацыі ў розных рэгіёнах краіны. Здабычай праваахоўнікаў сталі 1,8 тоны какаіну і 700 кг марыхуаны. Затрыманыя пяць чалавек, забраная зброя, спецыяльнае абсталяванне, аўтамабілі.
Улады Парагвая мяркуюць, што наркотыкі патрапілі ў краіну з Балівіі і Перу.
Фота — oevrope.su