"Рэпарцёры без межаў" асудзілі ўзмацненне рэпрэсій супраць журналістаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" асудзіла ўзмацненне рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў, паведамляе БелаПАН. У заяве гаворыцца пра вобыскі, якія правёў КДБ у рэдакцыях газеты "Наша ніва", тэлеканала "Белсат" і "Еўрарадыё", а таксама ў журналістаў. У выніку былі канфіскаваныя камп'ютары, дыктафоны, фота- і відэакамеры. Разам з тым офіс "Белсата" аказаўся пустым, паколькі супрацоўнікі загадзя "перавезлі абсталяванне ў іншае месца".
"Рэпарцёры без межаў" зазначаюць, што 28 снежня прайшоў вобыск у кватэры рэдактара сайта charter97.org Наталлі Радзінай, якая знаходзіцца пад арыштам. Па-ранейшаму ў турме знаходзіцца карэспандэнт расійскай "Новой газеты" Ірына Халіп. Ім пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
"Гэтыя рэйды і праведзенае раней затрыманне прыкладна 30 журналістаў даюць падставы меркаваць, што ўрад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі спрабуе перакрыць усе каналы сувязі і спыніць усе віды крытыкі", — гаворыцца ў заяве.
"Рэпарцёры без межаў" заклікаюць урады краін — членаў ЕС і Расіі, а таксама міжнародныя арганізацыі "жорстка адрэагаваць", каб "прадухіліць яшчэ большыя рэпрэсіі Лукашэнкі ў адносінах да СМІ".