Ігару Трухановічу - 10 сутак адміністратыўнага арышту
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 27 красавіка прызнаў грамадскага актывіста вінаватым у дробным хуліганстве.
Пратакол на Ігара быў складзены 26 красавіка пры затрыманні каля будынку гэтага суда, калі там праходзілі працэсы па справах удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Нагадаем, актывіст быў затрыманы асобамі ў цывільным, якія пасадзілі яго ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым накірунку. Высветлілася, што пасля затрымання Трухановіч утрымліваўся ў Фрунзенскім РУУСе, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".