1 сакавіка у судзе Фрунзенскага раёну Мінска будуць судзіць Зміцера Новіка
Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года.
1 сакавіка у судзе Фрунзенскага раёну Мінска будуць судзіць Зміцера Новіка, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Ён быў затрыманы 23 снежня позна ўвечары дома ў Баранавічах як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абвінавачанне Новіку прад’яўлена 30 снежня за удзел у масавых беспарадках. Ад таго часу знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.