11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашыстскіх канцлагераў
У гэты дзень у 1945 годзе вязні канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд паднялі інтэрнацыянальнае паўстанне супраць гітлераўцаў і выйшлі на волю.
Усяго на тэрыторыі Германіі і акупіраваных ёю краін дзейнічала больш за 14 тысяч канцлагераў. За гады Другой сусветнай вайны праз лагеры смерці прайшлі 18 мільёнаў чалавек, з іх больш за 5 мільёнаў – грамадзяне Савецкага Саюза.