11 творцаў хочуць зрабіць памятны знак ахвярам выбуху ў метро

Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў падчас оnline-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Аўтары мусілі падаць заяўкі на ўдзел да 15 чэрвеня. Сярод зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу ёсць не толькі беларусы. Падаў заяўку і акадэмік з Малдовы Юры Канашын.

Свае праеккты ўдзельнікі мусяць падаць да 30 верасня. Разгляд іх адбудзецца на закрытых паседжаннях да 21 кастрычніка.