130 вязняў збеглі з мексіканскай турмы праз падкоп
Мексіканскія ўлады ў аўторак паведамілі пра ўцёкі зняволеных з турмы, размешчанай каля мяжы з ЗША.
Вязні ўцяклі праз тунэль, выкапаны з турэмнай сталярнай майстэрні, перадае ВВС. Мексіканскія ўлады папярэдзілі амерыканскіх калег на выпадак, калі хто-небудзь з уцекачоў паспрабуе незаконна перайсці мексікана-амерыканскую мяжу.
Дарэчы, у Мексіцы ўцёкі з турмы адбываюцца нярэдка, а турэмны персанал часта вінавацяць у працы на мясцовыя наркагрупоўкі.
Фота — newsland.ru