1,4% беларускіх дзяцей працуюць па-за сваім домам

У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу іх налічваецца каля 1,3%, у вёсках — 1,8%, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Дзіця лічыцца ўцягнутым у розныя формы дзіцячай працы, калі хаця б раз на тыдзень 1 гадзіну працуе па-за домам. Альбо як мінімум 28 гадзінаў на тыдзень выконвае хатнюю працу — мыццё посуду, прыборка пакояў і г. д.

Фота — bymedia.net