14 сакавіка ў Мінску пройдзе пасяджэнне Камісіі Мытнага саюза

Плануецца разгледзець пытанні, уключаныя ў парадак дня нечарговага пасяджэння Міждзяржаўнага саюза ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, якое пройдзе ў Мінску 15 сакавіка, паведамляе БелаПАН.


Будуць таксама абмеркаваны пытанні, што тычацца праекта пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ў мытных справах па пытаннях дзейнасці прадстаўніцтваў мытных службаў дзяржаў — членаў МС, інфармацыйнага забеспячэння кантролю мытнага транзіту на тэрыторыі краін МС.