15-гадовы юнак патрапіў кап'ём у суддзю, мужчына памёр

Як паведамляе "Прессбол", кап'ё, якое кінуў спартсмен, дакладна патрапіла ў 74-гадовага мужчыну. Яго прывезлі ў лякарню, але выратаваць жыццё не змаглі.

Цяпер лекары аказваюць псіхалагічную дапамогу юнаку. Верагодна, паліцыя перакваліфікуе справу ў няшчасны выпадак.