16-гадовая біятланістка выйшла на гонку ў сподняй бялізне (фота)

Дзяўчына надзела сподняе паўзверх спартовага касцюма, паведамляе Eurosport. Агулам на турніры ў Мурманску яна заваявала два залатыя і адзін срэбраны медалі.

Разцова распавяла, што ідэя такога нечаканага выступу з'явілася на Спартакіядзе. Там яна паабяцала сяброўкам па камандзе, што выйдзе на старт у бялізне, калі выйграе гонку. Нечакана для сябе спартоўка выйграла гонку, але выйсці ў бялізне на Спартакіядзе не рызыкнула — каб каманду не знялі за неспартовыя паводзіны.

Бялізну на старт дзяўчына апранула толькі на апошнія спаборніцтвы ў сезоне.