17-гадовая дзяўчына ўдарыла нажом сяброўку і... пайшла спаць
У Слаўгарадзе раскрылі забойства 16-гадовай дзяўчыны, якое адбылося ў сакавіку сёлета.
Спрэчка паміж дзяўчатамі адбылася ў хаце іх агульнага знаёмага, дзе яны выпівалі. Старэйшая дзяўчына схапіла нож са стала і ўдарыла ім ў грудзі сваю сяброўку. Пасля гэтага яна пайшла спаць.
Спалоханы 33-гадовы гаспадар схаваў цела забітай у хляве, а пасля закапаў яго на сваім агародзе.
Аб тым, што знікла дзяўчына, заявіў у міліцыю дырэктар ліцэя, у якім яна навучалася. Цяпер мужчына і дзяўчына затрыманыя, ім пагражае да 25 гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.
Фота — telegraf.by