18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін
У Беларусі ў гэты дзень ужо некалькі год запар ладзіцца "Фэст экскурсаводаў". У час фэсту ў розных гарадах краіны можна наведаць бясплатныя экскурсіі.
Святкаванне Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін прапанавана ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і памятных мясцін, створанай пры ЮНЕСКА.
У Беларусі ў гэты дзень ужо некалькі год запар ладзіцца "Фэст экскурсаводаў". У час фэсту ў розных гарадах краіны можна наведаць бясплатныя экскурсіі.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, адзін з арганізатараў "Фэсту экскурсаводаў" Цімох Акудовіч.
Акудовіч: “Ідэя фэсту ад пачатку распаўсюджвалася толькі на Мінск, але мы ўжо трэці год праводзім фэст і ўдзельнічаюць усе абласныя гарады, далучылася каля 5 раённых цэнтраў”.
У гэтым годзе, ў сувязі з трагедыяй 11 красавіка ў метро, правядзенне бясплатных экскурсій у большасці гарадоў Беларусі пераносіцца на 29 красавіка - 1 траўня.