19 студзеня праваслаўныя вернiкi святкуюць Хрышчэнне Ісуса Хрыста
19 студзеня праваслаўныя вернiкi Беларусi адзначаюць Вадохрышча.
У гэты дезнь, згодна з праваслаўным календаром, святкуецца Хрышчэнне Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан, асвячаецца вада.
Асвечаная ў гэты дзень вада называлася святой, iарданскай, вадохрышчанскай, богаяўленскай. Меркавалася, што яна больш здаровая, гаючая i можа абаранiць чалавека ад хвароб.
Лiчыцца, што на Вадохрышча вада асвячаецца не толькi ў храмах, але i рэках, крынiцах, азёрах, калодзежах. Ваду, якую бралi на Вадохрышча, захоўвалi на працягу года i выкарыстоўвалi ў лячэбных i магiчных мэтах.