2 сакавіка Беларусь прыме ўдзел у чарговым паседжанні Камісіі Мытнага саюза

Сёння ў Маскве адбудзецца паседжанне Камісіі Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі, паведамляе БелаПАН.

Падчас паседжання камісіі будуць абмеркаваны пытанні, якія тычацца мытнага адміністравання, мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, выкананне плану дзеянняў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама ўдасканаленні істытуцыянальнай арганізацыі Камісіі Мытнага саюза ў сувязі з пашырэннем яе функцый.