20 гадоў таму прыняў наведнікаў музей Максіма Багдановіча ў Мінску
У музеі збіраюць, захоўваюць, вывучаюць і папулярызуюць творчую спадчыну класіка беларускай літаратуры.
Акрамя прадметаў звязаных з жыццём Максіма Багдановіча і яго сям'і, у музеі ёсць шмат кніг. Гэта не толькі спадчына паэта, але і літаратура пра яго жыццё і творчасць, кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў, пераклады і прысвячэнні. Значную калекцыю ўтвораць рукапісы, у тым ліку рукапісная складанка Максіма Багдановіча "Рунь", аўтографы беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва.
Нагадаем, што першым дырэктарам музея быў Алесь Бяляцкі — цяперашні праваабаронца і палітвязень.