20 гадоў таму з’явіўся першы ў свеце інтэрнэт-сайт

Менавіта на пачатку жніўня 1991 года дзякуючы шматгадовым намаганням брытанскага навукоўца Ціма Бернерса-Лі ў сетцы з'явілася першая публічная вэб-старонка - http://info.cern.ch/, паведамляе onliner.by.

Фактычна на сайце толькі змяшчалася агульная інфармацыя аб тым, што сабой уяўляе інтэрнэт, а таксама спасылкі на альфа-версію графічнага браўзэра пад назвай WorldWideWeb. Нягледзячы на гэта, сайт можна лічыць сапраўдным дзядулем усіх рэсурсаў, на якія мы заходзім кожны дзень.