200 беспрацоўных Магілёўшчыны адкрыюць свой бізнэс за дзяржаўныя грошы
Столькі чалавек атрымалі За 4 месяцы субсідыі на адкрыццё сваёй справы.
Сёлета колькасць ахвотных атрымаць субсідыі на адну траціну большая, чым у аналагічны перыяд мінулага года, адзначае сайт Магілёўскага аблвыканкама.
Часцей за усё рабочыя, якія атрымліваюць субсідыі, займаюцца будаўніча-рамонтнымі працамі, аказаннем бытавых паслугаў, гандлем і грузаперавозкамі.
Дарэчы, субсідыі з’яўляюцца бязвыплатнымі і раўняюцца 11-разовай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму. Пра іх мэтавае выкарыстанне неабходна даць справаздачу на працягу 3 месяцаў з моманту рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.