25-гадоваму расіяніну за стварэнне віруса пагражае 95 гадоў турмы

Яны скралі з банкаўскіх рахункаў дзясяткі мільёнаў долараў. Імі былі пашкоджаныя вірусам больш за 40 тысяч кампутараў па ўсім свеце, у тым ліку 160 кампутараў Нацыянальнага касмічнага агенцтва ЗША.

Сярод зламыснікаў — расіянін Мікіта Кузьмін. Яго арыштавалі ў ЗША яшчэ ў траўні 2011-га і ён прызнаў сваю віну ды падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве.

Разам з ім па справе праходзяць грамадзяне Латвіі і Румыніі, але іх экстрадыцыя ў ЗША яшчэ не адбылася. Кузьміну, як асноўнаму распрацоўшчыку віруса, пагражае 95 гадоў турмы, інфармуе РІА "Новости".