25 красавіка пачынаецца продаж квіткоў на матч Беларусь — Францыя

Як паведамляе Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола", продаж квіткоў будзе ажыццяўляцца ў касах мінскага стадыёна "Дынама".

Нагадаем, адборачны матч ЕЎРА-2012 Беларусь — Францыя адбудзецца 3 чэрвеня.