27 верасня праваслаўныя адзначаюць Узвіжанне

У дахрысціянскую эпоху нашы продкі лічылі, што ключ ад лета знаходзіцца ў шызай галачкі, якая замыкала яго. Да гэтага дня ўсё прыбіралася з поля, большасць птушак адлятала ў цёплыя краі.

Лічылася, што на Узвіжанне змеі здзвігаюцца на зіму ў норы, мядзведзі кладуцца ў бярлогі.