У літаратурнага часопіса "Маладосць" змяніўся галоўны рэдактар

Галоўны рэдактар змяніўся ў літаратурным часопісе "Маладосць". Замест Раісы Баравіковай на гэтай пасадзе цяпер працуе паэтка Таццяна Сівец. Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", 28-гадовая рэдактарка не абяцае "рэзкіх і глабальных пераменаў", але ўжо ідзе праца над зменай дызайну часопіса. Таксама выданне займела сваю старонку ў Жывым журнале.