30 тысяч чалавек пабывалі ў Нясвіжскім замку за 18 дзён

Нагадаем, яго афіцыйнае адкрыццё адбылося 21 ліпеня.

Як паведамляе газета "Рэспубліка", у 2011 годзе наведвальнасць павялічылася ў параўнанні з 2010 годам на 121% і склала больш за 210 тысяч чалавек. А з пачатку 2012-га Нацыянальны запаведнік ужо наведала больш за 190 тысяч чалавек. Чакаецца, што да канца года іх колькасць будзе не менш за 300 тысяч, а за тры гады павялічыцца ў два разы.