31 сакавіка ў Мінску пройдзе канцэрт Сокалава-Воюша, Бартосіка і Плясанава
Сумесны канцэрт бардаў Сержука Сокалава-Воюша, Змітра Бартосіка і Андрэя Плясанава пройдзе ў чацвер у малой зале Канцэртнай залы "Мінск".
Сокалаў-Воюш у жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў, што ён
прэзентуе новыя песні з кружэлкі "Граблі". Па словах творцы, у пэўным
сэнсе гэта "альбом самакрытыкі".
Сяржук Сокалаў-Воюш: "Усю кружэлку спяваць я,
вядома, не буду, але праспяваю некалькі песняў. Каб паказаць, што гэта
будзе. І ў гэтым выпадку я больш стараюся звярнуць увагу на саміх сябе і
недзе зачапіць саміх сябе крытыкай, а не толькі крытыкаваць іншых,
скажам так, нашых апанентаў у палітычным жыцці або ў культурным жыцці".