40 самых заможных людзей свету ўжо маюць больш за трыльён долараў

Пра гэта сведчаць дадзеныя рэйтынга агенцтва Bloomberg. Першае месца сярод самых заможных людзей свету па-ранейшаму займае мексіканскі бізнесмен Карлас Слім (ён валодае 68,8 млрд долараў). На другім месцы заснавальнік Microsoft Біл Гейтс з 62,7 млрд долараў, на трэцім — інвестар Уоран Бафет з 44,6 млрд долараў.