40 тысяч беларусаў — за хуткі рост тарыфаў на электраэнергію

Для галасавання прапануюцца два варыянты. Паводле першага, беларус за пэўны аб'ём электраэнергіі будзе плаціць па льготных цэнах, а за тое, што звыш нормы — па больш высокіх. Паводле другога, дзейная сістэма аплаты застаецца і надалей, але да 2015 года прапануецца больш інтэнсіўна павышаць тарыфы для насельніцтва.

На сайце "Белэнерга" больш за 40 тысяч чалавек (93%) прагаласавалі за хуткі рост тарыфаў. За першы варыянт выказаліся толькі каля 3 тысяч чалавек (7%).

Вынікі абмеркавання мусяць быць падведзеныя ў лістападзе.

Фота — aif.by