400-кілаграмовую брытанку вынеслі з хаты толькі праз зламаныя сцены (фота)
У "спецаперацыі" ўдзельнічалі каля 30 выратавальнікаў, рабочых, паліцыянтаў і лекараў. Яна працягвалася 8 гадзінаў.
Як піша брытанская газета Daily Mail, 19-гадовай брытанцы Джорджыі Дэвіс спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя. Аднак вынесці яе праз дзверы не было ніякай магчымасці — дзяўчына важыць... 400 кілаграмаў. Выратавальнікам давялося зламаць дзве сцяны дома і выцягнуць адно акно. На дапамогу нават прыехаў... будаўнічы кран, але ён не спатрэбіўся.
"Гэта не шоў фрыкаў", — так пракаментаваў паліцыянт тое, што на час правядзення "спецаперацыі" была перакрытая вуліца, дзе жыве Джорджыя Дэвіс.






