5 жніўня спаўняецца год з дня арышту Юліі Цімашэнка
У той дзень Пячорскі раённы суд прыняў рашэнне змясціць экс-прэм’ера Украіны пад варту.
Арышт Юліі Цімашэнкі выклікаў тады акцыі пратэсту украінскай апазіцыі, якія, аднак не далі выніку: 11 кастрычніка 2011 года былога кіраўніка ўраду асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай у перавышэнні паўнамоцтваў у часе падпісання газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Апроч таго, Цімашэнка забаронена цягам трох гадоў займаць пасады на дзяржаўнай службе. Суд таксама задаволіў пазоў кампаніі “Нафтагаз Украіны”, згодна з якім палітык павінна кампенсаваць страты на суму больш за 1,5 млрд грыўняў.
Прысуд Юліі Цімашэнка рэзка крытыкавалі ЗША, Еўрасаюз і Расія, аднак экс-прэм’ер Украіны па-ранейшаму за кратамі.