7 траўня афіцыйна адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
Дата, на якую прыпадае Дзень радыё, пазычаная з расійскай гісторыі.
Менавіта 7 траўня 1895 года пецярбурскі прафэсар Аляксандар Папоў прадэманстраваў камісіі сваю вынаходку – "грозоотметчик". Гэта была адмысловая антэна, што фіксавала электра-магнітныя хваляванні атмасферы. Начальства Папова адразу зразумела стратэгічную важнасць навуковага адкрыцця і засакрэціла яго. Вось чаму вынаходнікам радыё ў свеце лічыцца італьянскі радыётэхнік Гульельма Марконі, а не ягоны калега Папоў. Наагул жа напрыканцы ХІХ ст. пошукамі радыёсувязі займалася мноства народу, і адкрыцці ў гэтай справе сыпаліся адно за адным.
У Беларусі свята Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі захавалася ад савецкага часу, паведамляе Радыё "Свабода"