8-11 траўня на польска-беларускай мяжы магчымыя чэргі
Прычына ў тым, што з па 11 траўня прафсаюз польскіх мытнікаў абвясціў страйк.
Беларускія памежнікі не выключаюць, што ў гэтыя дні на беларуска-польскай мяжы з боку Польшчы ўзнікнуць чэргі. Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміў прэс-сакратар Беларускага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка. Па яго словах, польскія мытнікі патрабуюць павелічэння заробкаў і ранейшага выхаду на пенсію, як у паліцыі.
На сайце польскіх мытнікаў не пазначана, на якіх канкрэтна памежных пераходах будзе праходзіць страйк. Беларускія памежнікі мяркуюць, што акцыя закране пераходы "Варшаўскі мост“, "Кузніцу", "Брузгі".
Фота — ru.123rf.com