8 красавіка ў Кіеве пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД

На пасяджэнні будуць абмяркоўвацца пытанні падрыхтоўкі заявы краін СНД у сувязі з 20-годдзем Садружнасці. У тым ліку будзе разгледжаны ход падрыхтоўкі 70-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Плануецца таксама разгледзець пытанні, якія датычацца сферы бяспекі і гуманітарнага супрацоўніцтва ў рамках СНД, паведамляе БЕЛТА.