Абаронцы парку 40-годдзя Кастрычніка падалі ў суд на мінскія ўлады
Яны хадайнічаюць і аб спыненні будаўніцтва гатэля "Пекін" на тэрыторыі парку.
Як паведамляюць абаронцы парку, адказчыкамі па іску "Аб спыненні гаспадарчай дзейнасці, якая аказвае шкодны ўплыў на навакольнае асяроддзе", выступаюць прадпрыемства "Мінскзеленбуд", Адміністрацыя Ленінскага раёна і замежнае ТАА "Пекін". Праз тры дні стане вядома, ці будзе суд разглядаць справу.
Нагадаем, грамадскія актывісты і мясцовыя жыхары наладзілі шэраг акцый пратэсту супраць высечкі парку пад будаўніцтва гатэлю. Улады абяцалі дыялог з грамадскасцю, але спынілі яго. Арганізатары сцвярджаюць, што ўжо высечана 2/3 дрэваў у парку.