Аб'ём замежных інвестыцый склаў крыху больш за 1% гадавога задання

"Мы так з вамі спрацавалі ў першым квартале, што прыцягнулі прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове крыху больш за 1% ад гадавога задання", - сказаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 22 красавіка на пасяджэнні Савета міністраў.

Ён адзначыў, што прааналізаваў інфармацыю Міністэрства эканомікі аб прапановах замежных інвестараў. "За першы квартал мы атрымалі 280 прапаноў ад замежных інвестараў на агульную суму 9,5 млрд. даляраў. Нават калі б кожная пятая прапанова аказалася вартай, мы б выйшлі на шуканыя 2 мільярды даляраў інвестыцый, якія патрабавалася прыцягнуць у першым квартале", - сказаў кіраўнік урада, паведамляе БелаПАН.