Абмяркоўваліся шляхі нармалізацыі адносінаў Беларусі і ЕС

Як інфармуе БелаПАН, гутарка адбылася 17 снежня з ініцыятывы чэшскага боку. Макей і Шварцэнберг, між іншым, абмеркавалі адносіны Беларусі і Еўрасаюза ды тое, якім чынам іх можна было б нармалізаваць.

Нагадаем, нядаўна ў Мінску прайшла сустрэча Уладзіміра Макея і кіраўніка дэлегацыі Міністэрства замежных спраў Францыі, дырэктара дэпартамента кантынентальнай Еўропы Эрыка Фурнье. Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне "актуальных аспектаў двухбаковага дыялогу, адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам".

Фота — bymedia.net