Ад 1 жніўня падвышаюцца працоўныя і сацыяльныя пенсіі
У выніку пераразліку працоўныя пенсіі ўзрастуць у сярэднім на 13%. Рост сацыяльных пенсій стане больш істотным — ад 15 да 25%.
Сярэдняя працоўная пенсія цяпер будзе 757 тысяч рублёў. Гэтыя выплаты патрабуюць дадатковых выдаткаў. Так, з 1 жніўня дзяржава патраціць каля 221 мільярда рублёў на гэтую падвышку. Дарэчы, 1 лістапада чакаецца новы пераразлік: прыбыткі пенсіянераў паболеюць амаль на 8%, перадае БЕЛТА.