Ад пачатку года 130 магілёўцаў змянілі сваё імя
Асноўная прычына — родныя і сябры называюць чалавека па мянушцы.
У аддзеле ЗАГС Магілёўскага гарвыканкама кажуць, што часцей за ўсё мяняюць прозвішчы пры ўступленні ў шлюб. Імя па бацьку — у выпадку, калі яно непрыемнае з тых ці іншых прычынаў.
Тым часам самыя папулярныя імя ў Магілёве сярод хлопчыкаў — Іван і Арцём, сярод дзяўчат — Дар’я, Наста і Паліна, паведамляе gorad.by. Сёлета дзяўчатам давалі таксама і двайныя экзатычныя імёны — Ева-Эджрыя і Улляна-Патрысія.