Ад заўтра на тыдзень закрыецца памежны пераход “Каменны Лог”
На гэты час запланаваныя завяршальныя працы па ўкладцы дарожнага пакрыцця.
Пераход “Каменны Лог” размешчаны на самым кароткім шляху з Мінска ў Вільню. Памежнікі раяць карыстацца суседнімі пераходамі «Катлоўка» і «Беняконі», паведамляе БелаПАН.
У дадатак будзе арганізаваны ў кругласуткавым рэжыме пропуск грамадзян Беларусі і Літвы незалежна ад іх месца пражывання на тэрыторыі дзвюх краін праз пункты спрошчанага пропуску «Дацішкі» і «Лоша». Пры гэтым правоз тавараў абмежаваны нормамі, якія дзейнічаюць для пунктаў спрошчанага пропуску.