АДКБ не будзе душыць апазіцыйныя сілы ў дзяржавах-удзельніцах

Гэтак ён пракаментаваў асцярогі некаторых СМІ, што сілы арганізацыі могуць быць скарыстаныя для барацьбы з апазіцыяй. Бардзюжа падкрэсліў, што АДКБ не будзе выкарыстоўваць Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання для абароны канстытуцыйнага ладу дзяржаваў — сяброў арганізацыі. Па яго словах, у гэтым выпадку могуць выкарыстоўвацца міратворчыя сілы, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, 30 жніўня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Бардюжам заявіў, што краіны АДКБ абмяркоўваюць ужыванне войскаў для прадухілення дзяржаўных пераваротаў.

Такую пазіцыю раскрытыкавалі ў Расіі. У прыватнасці, газета "Известия" са спасылкай на крыніцу ў Крамлі заявіла, што Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў у сваіх мэтах і вульгарызаваў ідэю дапамогі з боку АДКБ.

Аднак 7 верасня памочнік расійскага прэзідэнта Сяргей Прыходзька заявіў журналістам, што Расія і Беларусь маюць аднолькавае меркаванне пра выкарыстанне патэнцыялу АДКБ для прадухілення дзяржаўных пераваротаў у краінах — удзельніцах арганізацыі.