Адкрылася першая прыватная беларускамоўная школа футбола
Ашмянскія школьнікі атрымалі магчымасць займацца футболам. У чацвер, 1 лістапада, прайшло афіцыйнае адкрыццё прыватнай школы.
Школа адчынілася дзякуючы намаганням Беларускай федэрацыі футбола, Ашмянскага райвыканкама і індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Кушнера.
Асаблівасцю школы будзе не толькі тое, што ўстанова — першая прыватная футбольная школа рэгіёна. Да таго ж яна будзе беларускамоўнай.
"Заняткі і трэніроўкі ў школе будуць праходзіць на беларускай мове, — распавядае Аляксандр Кушнер у інтэрв'ю "Рэгіянальнай газеце". — Не думаю, што для дзяцей гэта будзе складана: усё ж у школе яны вывучаюць беларускую".
Бацькі дзяцей ужо падтрымалі навучанне на беларускай мове.