Адкрыты чэмпіянат Беларусі па хакеі вяртаецца на тэлеэкраны

Белтэлерадыёкампанія адновіць трансляцыі пасля доўгага перапынку. Аднак пабачыць можна будзе не ўсе гульні, паведамляе БелТА. Намеснік дырэктара дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч адзначыў, што "Беларусь-2" плануе паказваць толькі самыя цікавыя матчы. Першы прамы рэпартаж выйдзе ў эфір у сераду 16 лістапада. Заўзятары ўбачаць сустрэчу паміж "Гомелем" і "Шахцёрам". Пачатак трансляцыі ў 18.55.