Адкрыўся аўтобусны маршрут Друскінінкай — Мінск
Яго арганізавала літоўская кампанія Kautra. Аўтобус будзе хадзіць па серадах і нядзелях з Друскінінкай і па аўторках і суботах з Мінска.
"Мы спадзяемся, што гэты маршрут зацікавіць беларусаў, якія любяць адпачываць у санаторыях Друскінінкай", — сказаў DELFI прадстаўнік Kautra Гінтаўтас Пакусас.
Рэгулярны рух па маршруце адкрыўся сёння, 12 красавіка. Дарога ў адзін бок зойме каля шасці гадзін, аўтобус будзе спыняцца і ў Гродне.