Аднакурснік Лукашэнкі: Як прэзідэнт ён на сустрэчы выпускнікоў не ездзіў

У інтэрв'ю "Рэгіянальнай газеце" Цанунін згадаў, што падчас навучання ў Магілёўскім педінстытуце ён тры гады жыў у адным пакоі з сваім аднакурснікам Аляксандрам Лукашэнкам. Па словах аднакурсніка, "калі ўсе хадзілі па дзеўках, Лукашэнка сядзеў і чытаў. Вучыўся ён добра, інстытут скончыў з чырвоным дыпломам. Любіў фатаграфаваць, можна сказаць, быў прафесіяналам у гэтым.

Таксама Цанунін згадаў, што кожныя пяць гадоў іх аднакурснікі збіраліся разам. Па яго словах, Лукашэнка на сустрэчы выпускнікоў не прыязджаў ні разу з таго часу, як стаў прэзідэнтам. Апошні раз яго бачылі ў 1990 годзе. Фатаграфавацца будучы кіраўнік дзяржавы не любіў, таму ён ёсць толькі на адным фотаздымку.

На фота з "Рэгіянальнай газеты": Сустрэча выпускнікоў гістарычнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута ў 1990 годзе. Аляксандр Лукашэнка — у апошнім шэрагу.