Адпускныя кошты на свініну павялічыліся на 10%

Максімальныя адпускныя цэны на свініну першай і другой катэгорыі ад сёння складуць 13 225 рублёў за кілаграм, на свініну трэцяй катэгорыі – 12.348 рублёў.

Мінулы раз цэны на свініну павышаліся на 5% на пачатку жніўня. Філе свініны на мінскім рынку “Камароўка” каштуе 50-60 тысяч рублёў, паведамляе “Радыё Свабода”.