Адроджаны яраслаўскі "Лакаматыў" правёў першую гульню
Яна скончылася перамогай над “Нафтавіком” з лікам 5:1.
У склад каманды ўвайшлі пераважна маладыя хакеісты. Было вырашана, што першы пасля адраджэння сезон "Лакаматыў" правядзе не ў Кантынентальнай хакейнай лізе, а ў Вышэйшай хакейнай лізе чэмпіянату Расіі. Клуб стартаваў у сярэдзіне чэмпіянату і незалежна аж вынікаў з наступнага сезона вернецца ў КХЛ.
Нагадаем, што 7 верасня асноўны склад “Лакаматыва” трапіў у авіякатастрофу на шляху ў Мінск на стартавы матч чэмпіянату. Уся каманда загінула. Сярод загінулых былі і тры беларусы — хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер Мікалай Крываносаў.