Адрыў Азаранкі ад Шарапавай у рэйтынгу складае 1300 ачкоў
У панядзелак быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA.
Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка мае 8980 ачкоў, расіянка Марыя Шарапава, якая займае другое месца — 7680, чэшка Петра Квітава — 7095 балаў.
Беларуска Настасся Якімава ў рэйтынгу займае 64-е месца, яшчэ адна наша суайчынніца Вольга Гаварцова — 78-е.
У чэмпіёнскай гонцы таксама лідыруе Вікторыя Азаранка, у яе 3370 ачкоў. На другім месцы полька Агнешка Радваньска — 1565 балаў, на трэцім — Марыя Шарапава з 1520 ачкамі.